Спеўны сход

14.12.2017 19:00 - 19:00 Галерэя TUT.BY (пр-т. Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх) Уваход вольны

14 снежня а 19:00 ў Галерэі TUT.by (пр-т. Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх) адбудзецца Спеўны сход, прысвечаны мужчынскім песням з удзелам гурта “РАДА”.

Чаму менавіта мужчынскія песні? Бо ў межах праекта  Традыцыя / Tradycyja выходзіць першы дыск серыі з запісамі, выкананымі аўтэнтычнымі спевакамі. Падобная серыя дыскаў ужо існуе ў Польшчы і ў суседніх краінах, а цяпер з’явіцца і на Беларусі.

Чаго чакаць падчас сходу?

  • Выступу мужчынскага фолк-гурта “РАДА” – выканаўца традыцыйных рэгiянальных мужчынскix спеваў. Асноўная частка рэпертару сабраная ўдзельнікамі “РАДА” падчас уласных экспедыцый. Творчасць гурта скiравана на распаўсюд ды адраджэнне традыцыйнай спеўнай i музычнай культуры Беларусi. Сучасны склад гурта: Святлана Буцкая (мастацкі кіраўнік), Алег Лук’янцаў, Аляксандар Жукоўскі, Васіль Мардачоў.
  • Дыхацельных і гукавых практыкаванняў ад Сержука Доўгушава, развучанне мужчынскiх песень усiмi ўдзельнiкамi Спеўнага схода
  • Конкурсу для самых смелых “Спяваць можа кожны” (пры падтрымцы крамы symbal.by)

Мужчынская тэматыка ніяк не ўплывае на склад наведнікаў – да ўдзелу запрашаюцца і мужчыны, і  жанчыны, і дзеці, і цэлыя сем’і і кампаніі.

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Кропка ўваходу» ў Варшаве

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

25.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ