Спеўны сход адкрывае новы сезон “Жаніцьбай Цярэшкі”

18.01.2018 19:00 - 19:00 Культурніцкая пляцоўка Корпус (пр. Машэрава, 9, к 8) Уваход вольны

«Спеўны сход» адкрые новы сезон спеўна-танцавальнай фольк-вечарынай па матывах старадаўняга абраду – «Жаніцьба Цярэшкі». Жаніцьба Цярэшкі праводзілася, каб пазнаёміць паміж сабой маладых людзей и пасадзейнічаць стварэнню пар. Абрад зарадзіўся ў часы Полацкага княства і дагэтуль актыўна праводзіцца на Лепельшчыне. Жаніцьба Цярэшкі праходзіць у форме гульні з ужываннем песень-цярэшак і парных танцаў – падэспань, кракавяк, полька і інш.

Спеўны сход правядзе арганізатар праекту  – Сяржук Доўгушаў. Ён падрыхтуе ўдзельнікаў сходу да выканання песень і пазнаёміць з асноўнымі этапамі абраду. Як танчылі раней падчас святкаванняў, пакажа Сяргей Выскварка, а музычнае суправаджэнне яму створаць любанскія музыкі – Мікола і Васіль.

Спеўны сход запрашае тых, хто ўжо знайшоў пару і хацеў бы адчуць сябе ў ролі жаніха ці нявесты. Каб паўдзельнічаць у самым абрадзе, прапаноўваем вывучыць песні-цярэшкі загадзя. Тэксты будуць даступныя ў сацыяльных сетках Спеўнага сходу.

Спеўны сход “Жаніцьба Цярэшкі” адбудзецца 18 студзеня на культурніцкай пляцоўцы Корпус (пр. Машэрава, 9, к 8)  Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Аб ініцыятыве Спеўны сход

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.

Мерапрыемства ў сацсетках: Facebook і VK


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ