Спеўны Сход: песні «Народнаму альбому»

07.01.2019 - 16.01.2019 19:00 - 19:00 Кафе-клуб «Грай» (ул.Интернациональная,33) Уваход вольны

7 лютага ў кафэ ГРАЙ пройдзе «Спеўны Сход», прысвечаны «Народнаму альбому». УВАХОД ВОЛЬНЫ!

У Менску ў лютым запланаваны шэраг імпрэзаў, прысвечаных «Народнаму альбому» і часу, пра які спяваецца ў легендарным праекце.
«Арт Сядзіба» і «Спеўны Сход» правядуць вандроўку ў часы існавання Заходняй Беларусі, Спеўны Сход, і шмат чаго яшчэ.

«Народны альбом» — гэта праект, задуманы ў 1996 годзе паэтам Міхалам Анемпадыставым. Ён напісаў вершы, а Лявон Вольскі – музыку. Альбом зроблены ў фармаце мюзікла – гэта гісторыя невялікага горада ў Заходняй Беларусі ў 30-я гады. Яго запісалі на студыі радыё 101,2 FM у 1997 годзе знакамітыя музыкі Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая, Вераніка Круглова і Аляксандр Памідораў.

«Народны альбом» – гэта першы «беларускі мюзікл», напоўнены іроніяй і жартамі, гэта з’ява, якая пацягнула за сабой вялікія змены ў беларускай музычнай прасторы.

Арганізатары паведамляюць, што ўсе івэнты будуць прысвечаныя памяці Міхала Анемпадыстава


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ