Сустрэча з Ігарам Станкевічам у Лодзі

25.10.2025 18:00 - 20:00 MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168) Бясплатна

У суботу, 25 кастрычніка, Таварыства беларускай мовы ў Лодзі запрашае на сустрэчу з Ігарам Станкевічам. 



Як адшукаць гісторыю свайго роду, нават не выходзячы з хаты?

Пра гэта і распавядзе Ігар Станкевіч, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, аўтар курса "Радавод".

Амаль 30 гадоў спадар Ігар даследуе гісторыю свайго роду і дапаможа разабрацца, з чаго пачаць пошук уласных каранёў.

Таксама напярэдадні Ночы расстраляных паэтаў спадар Ігар закране тэму сталінскіх рэпрэсій.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ