Старажытныя палескія песні загучаць на Кастрычніцкай

01.11.2018 19:00 - 19:00 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Бясплатнае

1 лістапада ў культурнай прасторы ОК16 адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новага альбома фолк-гурта Vuraj. У аснову дыска пад назвай Lito ляглі народныя песні беларускага Палесся, якія музыкі збіралі ў экспедыцыях ды этнаграфічных архівах.

Саунд-прадзюсэрам альбому выступіў намінант на Грэмі Томаш Рагула (Польшча), які працаваў з гуртом Троіца. Запіс адбываўся на варшаўскай TR-Studio і студыі Everest у Менску.

Прэзентацыя пройдзе пры падтрымцы краўдфандынг-платформы Ulej, праз якую Vuraj сабраў рэкордную для музычнага праекта суму на запіс альбома. Пасля канцэрта адбудзецца аўтограф-сессія і раздача бонусаў спонсарам, якія падтрымалі праект.

На сцэне да Vuraj далучацца гурт “Рада” (Менск) і аўтэнтычны палескі калектыў “Вытокі”, каб ператварыць канцэрт у сапраўднае палескае свята.

Квіткі можна набыць праз платформу bycard.by за 18 рублёў папярэдне і 25 у дзень канцэрту. А ўсе спонсары і стваральнікі праектаў на Ulej.by атрымаюць прома-код на 20% зніжку ў штотыднёвай мейл-рассылцы Ulej.

Квіткі можна набыць тут.


Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Ноч музеяў у Брэсце

29.05.2026 (19:00 - 22:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ