Гурт "Стары Ольса" ў Гомелі

23.11.2019 18:00 - 20:00 ГЦК (вул. Ірынінская, 16) ад 10 рублёў

20 гадоў гурту СТАРЫ ОЛЬСА! Для старадаўняй музыкі – імгненне, у 21 стагоддзі – цэлае жыццё! Ад наіўнага фэнтэзі да рэканструкцыі, ад выступаў ля вогнішча да плошчаў, ад невядомасці да Нацыянальнай музычнай прэміі, гастроляў па Еўропе і Амерыцы.

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, гукі дзівосных інструментаў, старадаўнія мелодыі і тэксты прывабліваюць і бударажаць музыкаў ужо 20 гадоў. 10 студыйных альбомаў, 3 канцэртных, 1 аўдыёспектакль.

“Стары Ольса” поўны сілаў і, як маладое віно, з гадамі набывае водарную сталасць! Юбілейны канцэрт аб’яднае творы за ўсе 20 гадоў творчасці. Цікавыя гісторыі, адмысловыя госці і шмат музыкі!

23 лістапада

18:00

ГЦК (Гомель, вул. Ірынінская, 16)

Квіткі: 10-15 р., студэнтам 6 р. На падставе студэнцкага білета. Квіткі ў продажы толькі ў касе ГЦК (Ірынінская, 16).

Даведкі: (0232) 75-07-02

Сустрэча ў ВК.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Майстар-клас «Млынарка» ў Мінску

15.08.2026 (14:00 - 16:00) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ