Супольныя спеўкі ды этнафільмы ў Гомелі

17.12.2022 14:00 - 19:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 3 рублі

У суботу, 17 снежня, у філіяле Веткаўскага музея — супольныя спеўкі ды новая сустрэча кінаклуба «ЭТНАфільМЫ».



Дата: 17 снежня

Час: 14.00 і 16.00 (час мясцовы)

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 


А 14-й прыходзьце развучыць ды паспяваць разам калядных песень!

На такіх занятках няма вучняў і настаўнікаў — усе спяваюць разам! Хутка ж святочная вечарына!

Уваход вольны!


 А 16-й жа заставайцеся на сустрэчу кінаклуба «ЭТНАфільМЫ».

У перадсвяточны час прапануюць паглядзець паглядзець цудоўныя дакументальныя фільмы пра калядныя традыцыі беларусаў:

Фільм «Крывыя вечары» (1993 года), які здымаўся ў вёсках Палесся і Паазер’я, апавядзе, уласна, што за цікавыя вечары ладзілі нашы продкі, і чаму яны называліся крывымі.

Яшчэ адна караценькая кінастужка — «Палескія калядкі» (1972 года). Па назве гэтага фільма адразу зразумела, пра што ідзе гаворка. У гэтай стужцы здымаліся жыхары палескіх вёсак Тонеж і Глушкавічы (Лельчыцкі р-н), Клятная (Пінскі р-н), Моталь і Тышкавічы (Іванаўскі р-н).

А напрыканцы, каб дадаць святочнага настрою, пакажуць вельмі стары навагодні мультфільм, які вы, хутчэй за ўсё, не бачылі.

Пасля прагляду за кубкам духмянай гарбаты будуць абмяркоўваць пабачанае.


Кошт — 3 рублі.





Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лекцыя «Велікодная пісанка: вытокі традыцыі» ў Мінску

08.04.2026 (16:00 - 18:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Лонгплей у Рызе

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ