Супольныя спевы «Народнага альбома» ў Вільні

26.07.2026 19:00 - 21:00 бераг ракі пад мостам Zarasų Бясплатнае



У нядзелю, 26 ліпеня, у Вільні ладзяць супольныя спевы «Народнага альбома» на вольным паветры. 



«Народны альбом» — гэта музычная гісторыя пра памежнае мястэчка ў першай палове ХХ стагоддзя і пра яго жыхароў. Таксама гэта сапраўдны беларускі міф, дзе ў 27 песнях сабраныя нашыя трывогі і надзеі, страхі і радасці. 

Ужо амаль 30 год твор Міхала Анемпадыстава і яго сяброў не губляе ні вастрыні, ні цяпла. Запрашаюць далучыцца да спеваў і разам стварыць музычны вечар. 

На месцы дадуць спасылку на тэксты ўсіх песень. Раяць узяць дыванкі або пераносныя зэдлікі, каб было ўтульней разьмясціцца. 


Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Адкрытая лекцыя Паўла Церашковіча ў Варшаве

11.08.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

«Дай дарогу!» ў Познані

15.08.2026 (18:00 - 21:00) Klub Schron (Kościuszki 68)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ