Адкрытая экскурсія «Супрэматызм і сучаснасць» у Мінску

19.02.2022 16:00 - 17:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) Бясплатнае

19 лютага Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на адкрытую аглядную экскурсію «Супрэматызм і сучаснасць» па выставе «Constructio», прымеркаванай да стагоддзя УНОВІС.



Дата: 19 лютага

Час: 16.00

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск

Праект «Constructio» аб’ядноўвае сучасных мастакоў у іх прыхільнасці да пэўнай сістэмы мыслення, звязанай з традыцыяй класічнага авангарда, якая ў іх творах даследуецца і трансфармуецца.

Constructio (лац. «пабудова») — гэта пабудова прасторы, заснаванае на энергіі колеру, формы, рытме геаметрычных плоскасцяў і аб’ектаў з выразнай структурай ліній.

Інсталяцыі, аб’екты, а таксама геаметрычныя абстракцыі Васіля Васільева, Галіны Васільевай, Аляксандра Малея, Уладзіміра Макаркова, Аляксандра Сляпова, Антаніны Фалей і Дзіны Даніловіч прадстаўлены ў праекце «Constructio» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Зарэгістравацца на экскурсію можна па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Арт-занятак «Брошка-маляванка» ў Заслаўі

30.04.2026 (16:00 - 18:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Канцэрт K6 Gig у Варшаве

02.05.2026 (19:00 - 22:00) Клуб VooDoo (Aleja Primasa Tysiąclecia 48A)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ