Суседства з радыянуклідамі: анлайн-лекцыя ад беларускіх вучоных

20.02.2022 17:00 - 18:30 анлайн Бясплатнае


Асветніцкая ініцыятыва беларускіх вучоных «Беларускі Міждысцыплінарны семінар» запрашае на анлайн-лекцыю, прысвечаную радыёнуклідам. 



Дата: 20 лютага

Час: 17.00 (час мінскі)

Месца: ZOOM

Лектарка — Кацярына Заруба-Венглінская, малодшая навуковая супрацоўніца, аспірантка аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Што такое радыяцыя, акрамя «нешта страшнае, чаго трэба баяцца» і «тое, што засталося пасля Чарнобылю»? Чым займаецца і дзе працуе радыёхімік? А чым адрозніваецца радыёхімія ад радыяцыйнай хіміі? Гэтыя ды іншыя пытаннечкі — у лекцыі.

Вы даведаецеся, што такое радыёнуклід і колькі ён жыве, адкуль чалавек атрымлівае апрамяненне, да чаго яно можа прывесці, ці можна яго пазбегнуць і ці трэба пазбягаць флюараграфіі, наколькі радыёактыўны сам чалавек і ці такая яна страшная — гэтая радыяцыя.

Запрашаюць ўсіх радыяфобаў і проста цікаўных.

Семінар праходзіць па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Батлейка «Бураціна» ў Мінску (3+)

13.06.2026 (12:00 - 14:00) кінатэатр «Піянер»

Пленэр «Кветкі Рагнедзе» ў Заслаўі

13.06.2026 (13:00 - 18:00) гарадзішча «Замэчак»

Саша Філіпенка ў Кракаве

16.06.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ