Сустрэча «35 гадоў беларускай незалежнасці» ў Варшаве

27.07.2026 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае




У панядзелак, 27 ліпеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца сустрэча «35 гадоў беларускай незалежнасці». 



27 ліпеня 2026 года спаўняецца 35 гадоў беларускай Незалежнасці. Гэты дзень практычна падзабыты, бо выдалены з 1996 года з афіцыйнага календара беларускай дзяржавы. 

Прапануюць згадаць вызначальныя падзеі 1991 года, звязаныя з выхадам з савецкага саюзнага праекту і афармленнем інстытутаў новай дзяржавы. 

Галоўным госцем сустрэчы стане Лявон Баршчэўскі, адзін з «дэпутатаў Незалежнасці», які прымаў актыўны ўдзел у гэтых палітычных працэсах. 

Таксама да сустрэчы далучыцца прафесар Віктар Шадурскі, аўтар кнігі «Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990-1996)». 

Вядоўца сустрэчы — Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Майстар-клас «Беларускія матывы ў лінагравюры» ва Уроцлаве

20.07.2026 16:30 - 24.07.2026 19:00 Otwarte pracownie plastyczne im. E. Gepperta (Ruska 46c)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ