Сустрэча «Мігрэнь: разуменне і салідарнасць» у Кракаве

28.08.2023 19:00 - 21:00 (ul. Smolki 11a) Бясплатнае

У панядзелак, 28 жніўня, суполка «Тэндар на гендар» кліча на сустрэчу «Мігрэнь: разуменне і салідарнасць».



Дата: 28 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: ul. Smolki 11a, Кракаў

Мігрэнь — гэта досыць распаўсюджаная хвароба, але яна да сіх пор слаба паддаецца лячэнню, і людзі, якія жывуць з мігрэнямі, сутыкаюцца з стыгмай. На імпрэзе будуць распавядаць пра мігрэні і разбураць стэрэатыпы!


Вы даведаецеся: 

чаму мігрэнь — гэта не «проста баліць галава» і чаму цытрамон не дапамагае ў такім стане; 

чаму мігрэнь больш распаўсюджана сярод жанчын і квір-асоб; 

чаму мігрэнь застаецца мала пазнанай хваробай, а існуючыя лекі не заўсёды эфектыўныя; 

як супрацьстаяць дыскрымінацыі асобаў з мігрэнямі і як можна дапагчы тым, хто становіцца ахвярай. 


Гэта сустрэча будзе карысна і для тых, хто сутыкаецца з мігрэнямі, і для тых, хто хоча больш даведацца пра гэту хваробу і дапамагчы блізкім! 


Частка сустрэчы пройдзе ў фармаце «жывой бібліятэкі» — у аўдыторыі будзе магчымасць паразмаўляць з асобамі з мігрэнямі і іх блізкімі, задаць пытанні пра іх досвед.


 Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ