Дзіцячы экалагічны квіз у Вільні

25.04.2026 16:00 - 18:00 Беларускі дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае
У суботу, 25 красавіка, у Беларускім доме адбудзецца дзіцячы экалагічны квіз да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Вас чакае экалагічны квіз ў 5 раўндаў па 5 пытанняў на беларускай мове для дзяцей ад 7 да 10 гадоў пра жывёл і прыроду Беларусі, «зялёныя» звычкі і выратаванне планеты.

Якімі могуць быць каманды:

  • сямейная каманда (дзіця або некалькі дзяцей разам з адным дарослым);

  • дзіцячая каманда (некалькі дзяцей і адзін суправаджаючы дарослы).

У кожнай камандзе абавязкова павінен быць адзін дарослы, які запісвае адказы і сочыць за парадкам у камандзе (але не падказвае адказы).

Калі ласка, вазьміце на гульню ручку або аловак.

Уваход вольны.

Поўны спіс мерапрыемстваў да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС глядзіце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Беластоку

23.04.2026 (18:00 - 20:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Бібліяноч у Брэсце

24.04.2026 (18:00 - 23:00) абласная бібліятэка імя Горкага (вул. Касманаўтаў, 48)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ