Сустрэча з Кусь-Кусяндрай і яе аўтаркай, пісьменніцай Надзеяй Ясмінска ў Мінску

16.04.2022 15:00 - 17:00 кавярня «Параграф 45» (вул. Л. Бяды, 45) Бясплатнае

16 красавіка у мінскай кавярні «Параграф 45» адбудзецца творчая сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Надзеяй Ясмінска і мастачкай Святланай Міхалап, а таксама з Кусь-Кусяндрай, якую яны стварылі.



Дата: 16 красавіка

Час: 15.00

Месца: кавярня «Параграф 45», вул. Л. Бяды, 45, Мінск

Хто такая Кусяндра і як яна з’явілася ў пакоі? Адкуль ў яе вострыя кіпцюры і зубы? Чаму яе проста распірае ад злосці?

Адказы на пытанні можна знайсці ў кніжцы «Кусь-Кусяндра» выдавецтва «Кнігазбор». Цi даведацца наўпрост ад стваральніц гэтай гісторыі.

Спадарыня Надзея раскажа пра Кусяндру і пачытае кніжку ўслых, а спадарыня Святлана пакажа арыгіналы ілюстрацый і раскрые таямніцу стварэння вобраза персанажа.

А яшчэ можна будзе выдумаць сваю Кусяндру і намаляваць яе, ды ўрэшце рэшт вырашыць: кусь ці не кусь?

Вельмі чакаюць дзетак 5-9 гадоў.

Удзел бясплатны, але абавязковы перадзапіс па тэлефоне +375293706460.


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ