Сустрэча «Нявыкарыстаны патэнцыял? Мапа беларускай культуры ў Польшчы» ў Варшаве

26.03.2026 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

 У чацвер, 26 сакавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца сустрэча «Нявыкарыстаны патэнцыял? Мапа беларускай культуры ў Польшчы».

 



У праграме:
 
  •  прэзентацыя даклада «Нявыкарыстаны патэнцыял? Мапа беларускай культуры ў Польшчы» і дыскусія 
  • перфарматыўнае чытанне «Гэта маё цела» ад BY Teatr 
  • куратарская экскурсія па выставе «Справа жанчын» 


Сёння ў Польшчы актыўна дзейнічае больш за 120 культурніцкіх ініцыятыў, створаных беларусамі, — яны ўжо з’яўляюцца пастаяннай часткай польскага культурнага ландшафту. 

Абмяркуюць, як змяняецца польская культура і якую ролю адыгрывае беларуская культура ў Польшчы. 

Напярэдадні Дня Волі таксама разгледзяць культуру як прастору для наладжвання стасункаў паміж палякамі і беларусамі і яе ролю ў падтрымцы будучай дэмакратычнай Беларусі. Абмяркуюць сярод іншага: 

Як міграцыя з Беларусі змяняе польскую сацыяльна-культурную прастору? 

 Як культура можа падтрымаць дэмакратызацыю Беларусі? 

 Як перайсці ад логікі «падтрымкі бежанцаў» да партнёрства? 

Як пабудаваць агульную польска-беларускую аўдыторыю? 


У размове прымуць удзел: 

Мара Тамковіч — кінарэжысёрка і сцэнарыстка 

 Святлана Курс — пісьменніца, журналістка 

 Юлія Халевіньска — драматургіня і тэатральная куратарка, выкладчыца Тэатральнай акадэміі ў Варшаве 

Ірэна Кацяловіч — кінакрытык, журналістка і менеджарка культуры 

Дыскусію будзе мадэраваць Юстына Прус, кіраўніца міжнароднага аддзела Польскага агенцтва прэсы (PAP) 


Уваход, выглядае, вольны.




Вам можа быць цікава

Імпрэза «Гуканне вясны» ў Суле

21.03.2026 14:00 - 22.03.2026 17:00 парк гісторыі Сула

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Алесь Дзянісаў ва Уроцлаве

26.03.2026 (19:00 - 21:00) Pub Salonik (ul Braniborska 2/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ