Сустрэча «Паступленне ў польскія ўніверсітэты: што трэба ведаць?» ва Уроцлаве

04.04.2026 11:00 - 14:00 (Legnicka 65 (sala 6)) Бясплатнае

У суботу, 4 красавіка, ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча для студэнтаў «Паступленне ў польскія ўніверсітэты: што трэба ведаць?».

Будзе карысна беларускім матурыстам, якія заканчваюць польскія ліцэі і тэхнікумы і плануюць паступаць у польскія ўніверсітэты.

Вас чакае Абмен рэальным досведам: выбар кірунка, рэкрутацыя, навучанне, стыпендзіі і магчымасці фінансавай падтрымкі

Разбяруць, як паступіць у польскі ўніверсітэт з беларускім пашпартам і часовым побытам.

Вы атрымаеце практычную інфармацыю аб паступленні ў польскія ўніверсітэты, рэальных патрабаваннях і магчымасцях, якія дапамогуць табе захаваць свой час і сілы на шляху паступлення.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Гарадскі квэст «Ад Грынявіцкага да Пілсудскага» ў Беластоку

04.04.2026 (11:00 - 13:00) каля будынка паліцыі (вул. Варшаўская, 65)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ