Сустрэча прэс-клуба ў Магілёве

17.02.2017 14:00 - 18:00 Неабходна рэгістрацыя (Месца правядзення ўдакладняецца) Уваход вольны

Здавалася б, што задача СМІ – асвятляць як мага больш падзеяў. Але часам незаслужана абмінаецца ўвагай дзейнасць грамадскіх актывістаў, якія займаюцца вырашыэннем важных грамадскіх і сацыяльных праблемаў. Праз недахоп інфармацыі многія грамадскія ініцыятывы застаюцца па-за ўвагай кожнага з нас. З іншага боку, самі актывісты далёка не заўсёды могуць так падаць інфармацыю, каб зацікавіць ёй журналістаў і блогераў.

Як змяніць гэтую сітуацыю? Якім чынам грамадскім актывістам зацікавіць сваёй дзейнасцю тых, хто піша, а медыям – убачыць сярод вялікай колькасці падзеяў сапраўды значную сацыяльную з’яву, якая з дапамогай СМІ можа і павінна выклікаць шырокі рэзананс у грамадстве?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць журналістаў, блогераў і грамадскіх актывістаў Магілёўшчыны абмеркаваць гэтыя важныя пытанні і разам знайсці магчымыя рашэнні на сустрэчы прэс-клуба, якая адбудзецца 17 лютага ў Магілёве.

Сустрэча ладзіцца дзеля дыялогу і лепшага разумення паміж тымі, хто актыўна займаецца вырашэннем грамадсказначных праблем, і тымі, хто сілай слова можа дапамагчы так данесці інфармацыю, каб зацікавіць шырокае кола жыхароў.

Абмеркаваць поспехі і памылкі, падзяліцца парадамі і “фішкамі”, падказаць шляхі эфектыўнага супрацоўніцтва дапамогуць тыя, хто мае за плячыма не адзін паспяховы прыклад такога супрацоўніцтва:

Сяргей Сахараў (Мінск), галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by;

Дзмiтрый Ляпейка (Магілёў), вядучы рэдактар інтэрнэт-рэсурса IA “Магілёўскія ведамасці”;

Алег Дзьячкоў (Магілёў), старшыня рэгіянальнага аддзялення Таварыства беларускай мовы, экскурсавод.

Вы – грамадскі актывіст, ладзіце цікавыя мерапрыемствы,абараняеце і прасоўваеце грамадскія інтарэсы і пра вас не піша прэса? Спытайце, чаму!

Вы – журналіст ці блогер, і грамадскія актывісты дасылаюць вам няўцямную інфармацыю ці нецікавыя запрашэнні? Падзяліцеся, як пісаць так, каб гэта Вас зачапіла.

Досвед мінулых сустрэчаў у Віцебску і Гомелі паказаў, што меркаванне кожнага ўдзельніка важнае і не застаецца па-за ўвагай.

Каб узяць удзел у сустрэчы, калі ласка,пакіньце анлайн-заяўку да 14 лютага ўключна:

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць далейшую падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства.

Падзея ў сацыяльных сетках Вконтакте і Facebook.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да магілёўскага каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Юрыя Стукалава: +37529 319-93-09, jstukalov@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» ў Віцебску

29.08.2025 11:00 - 30.09.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Фотавыстава «Нечаканы Гродна» ў Гродне

03.09.2025 18:00 - 28.09.2025 18:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Nevika ў Мінску

20.09.2025 (18:00 - 20:00) прастора «Цэх» (пр-т Машэрава, 11 к. 2)

Гурт «Няміга» ў Варшаве (18+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ