Сустрэча прэс-клуба: як знайсці кропкі ўзаемадзеяння журналістам і актывістам Міншчыны?

10.06.2017 13:00 - 17:00 Неабходна рэгістрацыя Бясплатнае

У мінулыя месяцы кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіла ў розных рэгіёнах Беларусі дыялог паміж тымі, хто актыўна піша, і тымі, хто актыўна дзейнічае на карысць грамадства. У цяперашнім свеце сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць ключавую ролю. Бо менавіта яны фармуюць грамадскую думку і даносяць да сваіх чытачоў/слухачоў неабходныя мэсэджы. Нярэдка здараецца так, што небыякавыя і актыўныя грамадзяне застаюцца са сваімі праектамі і задумамі на ўзбочыне інфармацыйнага поля. А журналісты ў сваю чаргу не заўсёды могуць зразумець, што навіна сапраўды вартая розгаласу. Хто вінаваты? Актывіст з няўцямным прэс-рэлізам ці няўважлівы журналіст? А можа быць матэрыял залежыць ад асабістай прыязнасці рэдактара да пэўнага дзеяча?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” запрашаюць да ўдзелу ў чарговай сустрэчы прэс-клуба журналістаў і актывістаў Мінскага рэгіёна.

Што адбываецца па-за МКАДам? Як актывістам зацікавіць прэсу сваімі кампаніямі, а журналісту ўбачыць сярод мноства падзеяў сацыяльна значную з’яву, каб разам выклікаць шырокі рэзананс у грамадстве? Абмяркуем гэтыя ды іншыя лакальныя праблемы, а таксама паспрабуем знайсці кропкі эфектыўнага супрацоўніцтва на сустрэчы прэс-клуба, якая пройдзе 10 чэрвеня ў Мінску (13:00-17:00).

Поспехамі і памылкамі, парадамі і “фішкамі” падзеляцца і падкажуць шляхі эфектыўнага супрацоўніцтва тыя, хто мае за плячыма не адзін паспяховы прыклад такога супрацоўніцтва:

  • Сяргей Сахараў (Мінск), галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by;
  • Зоя Хруцкая (Маладзечна), загадчык аддзела інфармацыі “Рэгіянальнай газеты”, старшыня маладзечанскай філіі БАЖ;
  • Вікторыя Капская (Слуцк), журналістка газеты “Інфа-кур’ер”;
  • Алена Аўтушка (Барысаў), грамадская актывістка і журналістка, старшыня Барысаўскай жаночай грамадскай арганізацыі “Правінцыя”.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя грамадзяне, журналісты дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, блогеры, кіраўнікі НДА, адміністратары гарадскіх паблікаў у сацыяльных сетках, SMM менеджары, арганізатары грамадскіх ініцыятыў і кампаній, фрылансеры.

Удзел у прэс-клубе бясплатны, але неабходна папярэдняя рэгістарацыя да 9 чэрвеня (14:00). Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць далейшую падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства.

Мэта сустрэчы – пачуць і зразумець адно аднаго, каб наладзіць дыялог паміж тымі, хто актыўна працуе дзеля паляпшэнняў у грамадстве, і прэсай, якая абірае, пра якую падзею напісаць, а якая не вартая і згадкі.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Мінскім рэгіёне Святланы Чакушкі: (029) 712-18-03, spchakushka@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Кватэрнік Аляксандра Памідорава ў Гданьску

09.05.2025 (19:00 - 21:00) БКТ «Хатка» (Księdza Leona Miszewskiego 17 / 307 (4 паверх))

Саша Філіпенка ў Вільні

25.05.2025 (17:00 - 19:00) Vilniaus mokytojų namai, Didžioji salę (Vilniaus g. 39)

Саша Філіпенка ў Мюнхене

27.05.2025 (19:00 - 21:00) Kulturzentrum GOROD (Arnulfstraße 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ