Сустрэча прэс-клуба “Журналісты і актывісты: як ствараць і асвятляць сацыяльна значныя падзеі?”

22.12.2016 13:00 - 17:00 Папярэдняя рэгістрацыя Уваход вольны

Сродкі масавай інфармацыі, з’яўляючыся адной з галоўных крыніц інфармацыі для большасці людзей, адыгрываюць вялікую ролю ў жыцці пэўнага горада, з’явы, грамадства і краіны агулам. І ёсць мноства паспяховых кампаній, якімі актывісты могуць ганарыцца, але гэты поспех застаецца па-за ўвагай шырокага грамадства з прычыны недахопу інфармацыі.

Як актывістам зацікавіць прэсу сваімі  кампаніямі, а журналісту ўбачыць сярод мноства падзеяў сацыяльна значную з’яву, каб разам выклікаць шырокі рэзананс у грамадстве?

Абмеркаваць гэтыя важныя пытанні запрашаюць журналістаў і грамадскіх актывістаў Гомельшчыны Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”. Прэс-клуб, на сустрэчы якога важнае меркаванне кожнага, адбудзецца 22 снежня ў Гомелі (13.00-17.00).

Мэта прэс-клуба – пачуць і зразумець адно аднаго, каб наладзіць дыялог паміж тымі, хто актыўна працуе дзеля паляпшэнняў у грамадстве, і прэсай, якая абірае, пра якую падзею напісаць, а якая не вартая і згадкі.

На сустрэчу, каб падзяліцца сваім досведам, разам абмеркаваць памылкі і поспехі, збяруцца тыя, хто мае за плячыма не адзін выпадак стварэння і асвятлення падзеяў, якія дзякуючы гэтаму мелі шырокі рэзананс:

Сяргей Сахараў (Мінск), галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by;

Зміцер Новікаў (Гомель), журналіст гомельскага інфармацыйнага партала “Моцныя навіны”;

Ігар Случак (Гомель), грамадскі актывіст.

Прэс-клуб дае магчымасць кожнаму ўдзельніку выказаць сваё меркаванне.

Вы – грамадскі актывіст, ладзіце цікавыя мерапрыемствы,абараняеце і прасоўваеце грамадскія інтарэсы і пра вас не піша прэса? Спытайце, чаму!

Вы – журналіст, і грамадскія актывісты дасылаюць вам няўцямныя прэс-рэлізы і нецікавыя запрашэнні? Падзяліцеся, якія падзеі і чаму гатовае асвятляць вашае выданне!

Каб узяць удзел у сустрэчы прэс-клуба, калі ласка,пакіньце анлайн-заяўку да 19 снежня ўключна: https://goo.gl/forms/e4sfGXbaDuDPcREA2

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць далейшую падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да гомельскага каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Яўгеніі Стрыжак: +37544 795-01- 88, evgueniaster@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Выстава Паўла Камарца «Іншае жыццё дрэва» ў Гродне

17.04.2025 16:00 - 12.05.2025 19:00 Цэнтр раместваў «Спадчына» (вул. Рэйманта, 12)

Выстава «Натхненне маляваных дываноў» у Заслаўі

02.05.2025 11:00 - 01.06.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Зэкамерон» у Цюрыху

31.05.2025 (17:00 - 19:00) Theater Stok Zürich (Hirschengraben 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ