Сустрэча са знішчанай і сучаснай беларускай літаратурай: Ноч паэтаў у Берліне

29.10.2024 19:30 - 21:00 Literarisches Colloquium Berlin e.V. (Am Sandwerder 5) 8 еўра
 

У аўторак, 29 кастрычніка, беларусы Берліна ладзяць Ноч нерасстраляных паэтаў.







 Дата: 29 кастрычніка

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: Literarisches Colloquium Berlin e.V., Am Sandwerder 5, Берлін 




Удзел бяруць Яраслава Ананька, Тамара Кабяк, Кацярына Яворская, Zmicer Che & Kusnetz, Tina Wünschmann і іншыя. 

Куратаркі — Света Бень і Інга Лізенгевіч. 



У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у Мінску НКУС забіла больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: навукоўцаў, пісьменнікаў, а таксама паэтаў. Іх літаратурная спадчына дзесяцігоддзямі замоўчвалася. 

Сёлетняя «Ноч нерасстраляных паэтаў» прысвечана лёсам аўтарак — жанчын, імёны якіх сёння малавядомыя.

 У 30-я гады яны таксама ўдзельнічалі ў такіх літаратурных гуртках, як «Маладняк» і «Узвышша», а неўзабаве пасля гэтага сталі ахвярамі рэпрэсіўнай эпохі. Часта невядомыя нават даты іх нараджэння і смерці, а захаваліся толькі некалькі іх тэкстаў. 

Загінулі не ўсе — многія лёсы скончыліся ў лагерах, ссылках, уцёках, пазбаўленнях або ў адмове ад творчай дзейнасці. 


Беларускія мастакі, перакладчыкі і дзеячы прэзентуюць тэксты пісьменнікаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, а таксама творы сваіх паплечнікаў і сучасную паэзію.

 Тэксты такіх аўтарак, як Ядвіга Бяганская, Валянціна Казлоўская, Канстанцыя Буйло, Ірына Каханоўская, Паўліна Мядзёлка, Яніна Германовіч, Ганна Брэская, Марта Актбер, Яўгенія Пфляўмбаўм, Наталля Вішнеўская, Ларыса Геніюш, Сэлія Дропкін і Ганна Марголіна ў арыгінале на беларускай мове ці на ідыш у перакладзе на нямецкую чытаюць і кладуць на музыку Света Бень і Жэня Окс.



 Квіткі коштам 8 еўра поўны, 5 еўра льготны бярыце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Кінаклуб па правах чалавека ў Варшаве

18.05.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Паша Крывец у Дрэздэне

24.05.2026 (19:00 - 21:00) Likor Manufaktur Dresden (Gutzkowstraße 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ