Творчая сустрэча з мастачкай Таццянай Савік у Мінску

01.04.2022 18:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) Бясплатнае

1 красавіка Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на сустрэчу ў фармаце artist-talk з мастачкай Таццянай Савік у межах яе персанальнай выставы «Дэканструкцыя».



Дата: 1 красавіка

Час: 18.00

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, вул. Някрасава, 3, Мінск

Падчас artist-talk можна будзе даведацца больш аб экспазіцыі «Дэканструкцыі», абмеркаваць мастацкія тэхнікі і прынцыпы, якімі карыстаецца мастачка. 

У сваім праекце Таццяна Савік даследуе магчымасці метаду дэканструкцыі. «Выдзіранне» твора з рамы, выкарыстанне фрагментарнай тэхнікі вітража, кубік Рубіка як ідэальная форма дэканструкцыі — наўмыснае парушэнне цэласнасці выяў стварае стан хаосу або крызісу, дзе фрагменты здольныя ўзнаўляцца з новымі сувязямі і сэнсамі.

Ствараючы персанажаў з фрагментаў, нібыта новага Франкенштэйна, мастачка падымае праблему крызісу ідэнтычнасці сучаснага чалавека і даследуе магчымасці аднаўлення цэласнасці асобы, пераадолення траўмы праз дэканструкцыю.

Запісвайцеся на творчую сустрэчу па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Экскурсія «Сны Якуба Коласа» ў Мінску

10.09.2026 (18:30 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ