Сустрэча «Выгаранне ў эміграцыі» ў Варшаве

19.04.2025 13:00 - 15:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) Бясплатнае

 

У суботу, 19 красавіка, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца псіхалагічная сустрэча «Выгаранне ў эміграцыі».






Напэўна, многія з вас сутыкаліся з выгараннем. Асабліва ў эміграцыі, калі, адчуваючы трывогу і стрэс, мы цалкам паглыбляемся ў працу, толькі б не думаць пра тое, што адбываецца вакол.

Пры выгаранні вы можаце заўважаць у сябе:

 

  • Цяжкасці ў адносінах з блізкімі і сябрамі
  •  Праблемы са сном і апетытам
  •  Эмацыйную чэрствасць, раздражняльнасць і цынічнасць
  •  Адчуванне спустошанасці і «дня сурка»


Часта людзі, якія перажываюць выгаранне, адмахваюцца ад дапамогі, саромеюцца свайго стану або пераконваюць сябе, што проста «трэба стрываць». Але няма нічога сорамнага ў тым, што ў нас узнікаюць цяжкасці. Значна горш — ігнараваць іх і «варыцца» ў гэтым стане ў адзіноце.


На семінары распавядуць:

 
  • Як фарміруецца выгаранне і якія механізмы за ім стаяць
  •  Як распазнаць першыя прыкметы выгарання ў сябе ці блізкіх
  •  Якія практычныя крокі дапамагаюць аднавіць энергію і вярнуць цікавасць да жыцця


Вы таксама зможаце разабраць уласныя выпадкі і задаць хвалюючыя вас пытанні.

Вядучы семінара — псіхолаг Артур Удрыс.


Уваход, выглядае, вольны.




Вам можа быць цікава

Аляксандр Ясінскі ў Беластоку

23.04.2025 (19:30 - 21:00) Białystok Music Club (вул. Legionowa 14/16)

Прэзентацыя кнігі Цімура Кудзеліча «Значныя Дні» ў Вільні

24.04.2025 (18:30 - 20:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Гурт «PyLai» ў Варшаве

26.04.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ