Сустрэча «Як патрапіць у выдавецтва?» у Варшаве

14.06.2026 13:00 - 15:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C) 50 злотых



У нядзелю, 14 чэрвеня, у кнігарні «Букіністка» адбудзецца сустрэча з галоўным рэдактарам выдавецтва «Мяне Няма» Паўлам Анціпавым «Як патрапіць у выдавецтва?»



Вас чакае жывая размова пра кнігі, выдавецкую справу і людзей, якія стаяць за сучаснымі незалежнымі праектамі. 

Шчыра пагавораць пра тое:
 

  • як сёння працуюць незалежныя выдавецтвы; 
  •  як адпраўляць рукапісы і ці ёсць шанец у новых аўтараў; 
  •  што выдаўцы шукаюць у тэкстах; 
  •  як уладкованы шлях кнігі ад ідэі да чытача; 
  •  чаму адны кнігі выдаюць, а іншыя не; 
  •  як патрапіць у кніжную індустрыю, нават калі вы не пісьменнік. 



Удзел — 50 злотых. Запісвайцеся праз дырэкт кнігарні. 



Вам можа быць цікава

Майстэрня медыятэатра ў Вільні

11.07.2026 (11:00 - 19:00) (дакладнае месца паведамяць па рэгістрацыі,)

Свята паэзіі ў Вязынцы

11.07.2026 (13:00 - 17:00) Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка»

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ