Сустрэча з Алінай Коўшык і Канстанцінам Каверыным у Варшаве

10.11.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

10 лістапада, у чацвер, у Варшаве адбудзецца сустрэча з Алінай Коўшык і Канстанцінам Каверыным. Абмяркуюць пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці.



Дата: 10 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: адрас будзе паведамлены ўдзельнікам пасля рэгістрацыі, Варшава

У выніку падзей апошніх двух гадоў беларусы пачалі больш актыўна заяўляць і асэнсоўваць сябе ў тым ліку праз мову.

Але наколькі гэта доўгатэрмінова? Ці могуць беларусы зрабіць беларускую мову мовай большасці? Ці мы мусім імкнуцца да гэтай мэты? Ці ёсць шанец дамагчыся гэтага без дзяржавы? Што можна стварыць у замежжы? Усё гэта і абмяркуюць на сустрэчы.

Спікеры:

Аліна Коўшык, журналістка і грамадская актывістка; 

Канстанцін Каверын, журналіст, вядучы шоў «Обычное утро».

Мадэратар — Алесь Ганчаронак, даследчык BEROC.


Удзел бясплатны — проста зарэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Шпацыр «Каменная кветка Тызенгаўза» ў Гродне

07.05.2026 (17:15 - 19:15) навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Карбышава, 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ