Сустрэча з арганізатарамі конкурсу “Заспявай”

20.09.2018 19:00 - 19:00 Арт Сядзіба (пр. Машэрава, 18) Уваход вольны

З нагоды старту новага сезону конкурса арганізатары ладзяць сустрэчу-прэзентацыю. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ва ўдзеле, а таксама аматары беларускай сучаснай музыкі і паэзіі. На сустрэчы можна будзе пазнаёміцца і задаць турбуючыя пытанні арганізатарам ды стваральнікам “Заспявай” і фонду “Вяртанне”, пачуць вершы паэта і ўладальніка прэміі “Дэбют” Міхаіла Бараноўскага, ужывую паслухаць песні пераможцаў мінулага года конкурсу – гурт “Хеліос” – ды даведацца, як конкурс паўплываў на іх творчае жыццё. Напрыканцы, адбудзецца прэзентацыя іх новага кліпа – прыз за перамогу ў конкурсе!

Калі: 20/09, а 19 гадзіне

Дзе: Арт-сядзіба (Машэрава,18)

Конкурс маладых выканаўцаў “Заспявай” праводзіцца з 2014 года. Яго пераможцамі ў розныя гады станавіліся гурт Naviband, Віталь Варанко, Leibonik, Pauline, а ў журы ўваходзілі Лявон Вольскі, Валерый Дайнека, Ігар Варашкевіч, Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Максім Жбанкоў, Таццяна Заміроўская і іншыя.

Больш пра конкурс на tuzinfm.by.

і на старонках у сац. сетках Вконтакте і Facebook.

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Майстар-класы ў Мінску

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

«Triangle» ў Мінску

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ