Сустрэча з багасловам Андрэем Скіданам на выставе “Жывая вада” ў Гомелі

29.04.2022 18:00 - 19:30 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 3 рублі

29 красавіка філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць традыцыйную пятнічную сустрэчу. Гэтым разам госць музея — бакалаўр багаслоўя Андрэй Скідан.



Дата: 29 красавіка

Час: 18.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, Гомель

Вада — катэгорыя звязаная з жыццём і смерцю. З гэтай стыхіяй можна спрабаваць дамаўляцца, але ўтаймаваць... Крыніца ў традыцыі першапачаткова святая і асвячальная ўспрымалася як пачатак жыцця, пра гэта гавораць першыя радкі кнігі Быцця.

Вада аб’ядноўвала людзей ад калыскі чалавецтва. Яе дастатак стаў падставай для рытуалаў і абрадаў, асабліва з прыходам аграрных форм гаспадарання. Вада — гэта і вір, і таямніца, і заўсёды нешта большае.

Пра сакральнае і мастацкае значэнне вады і пойдзе размова на сустрэчы ў экспазіцыі «Жывая вада».

Кошт удзелу — 2 рублі.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ