Сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой у Брэсце

27.01.2022 12:00 - 16:00 Брэсцкая абласная бібліятэка (набярэжная Ф. Скарыны, 32 і бульвар Шаўчэнкі, 3) Бясплатнае

Брэсцкая абласная бібліятэка запрашае сустрэцца з сучаснай беларускай пісьменніцай, аўтаркай 19 кніг для дзяцей і падлеткаў Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.



Дата: 27 студзеня

Час: 12.00 і 14.00

Месца: Брэсцкая абласная бібліятэка, набярэжная Ф. Скарыны, 32, бульвар Шаўчэнкі, 3, Брэст

Кацярына Хадасевіч-Лісавая, аўтарка «Казак Кветкавай феі», «Прыгод лісачкі Красуні» ды іншых кніжак для дзяцей, працуе настаўніцай малодшых класаў і імкнецца праз свае творы адчыняць малым чытачам дзівосны свет кнігі, чытання і фантазіі.

27 студзеня адбудуцца адразу дзве творчыя сустрэчы з пісьменніцай: у 12.00 у дзіцячым філіяле Брэсцкай абласной біблітэкі на набярэжнай Скарыны, 32, а ў 14.00 — у галоўным будынку абласной бібліятэкі на бульвары Шаўчэнкі, 3.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Імпрэза «Беларускі зорнага лёсу» ў Мінску

14.07.2026 (12:00 - 14:00) музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Паказ фільма «Купала» ў Браціславе

15.07.2026 (19:30 - 21:30) Romerov dom (Zámočnícka 10)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ