Сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Юліяй Мазуравай у Вільні

26.12.2024 17:00 - 19:00 The.Bookest.World (Užupio 13) Бясплатнае



 У чацвер, 26 снежня, у Вільні адбудзецца сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Юліяй Мазуравай.







Дата: 26 снежня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: The.Bookest.World, Užupio 13, Вільня 





Дзяўчынка Ася, галоўная гераіня кніг «Дзверы ў Англію» і «Люстэрка алхіміка», пастаянна трапляе ў розныя эпохі і ў самыя нечаканыя месцы. 

Спадарыня Юлія раскажа, як правільна падарожнічаць у часе, як паводзіць сябе ноччу на могілках у віктарыянскім Лондане, як абараняцца ад паліцыі, калі вас прынялі за суфражыстку, як ветліва размаўляць з імператарам, як варыць золата (гэта заўсёды можа спатрэбіцца) і як прайсці па таемным тунэлі пад Влтавай. 

А аповесць пра хлопчыка з аўтызмам «Асаблівы выпадак» заснаваная на жыццёвым досведзе сям’і Юліі. 

Пісьменніца раскажа і пра гэтую кнігу, а таксама пакажа кароткі мультфільм, створаны штучным інтэлектам паводле гісторыі.




 Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Шпацыр «Іване, ты жывеш!» ў Вільні

14.06.2026 (13:30 - 15:30) (паведамяць па рэгістрацыі)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ