Сустрэча з філосафам Уладзімірам Мацкевічам 19 лістапада ў Гродне

15.11.2016 17:00 - 17:00 этна-крама “Цудоўня” (вул. В. Траецкая, 14) Уваход вольны

19 лістапада Лятучы ўніверсітэт, Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” і этна-крама “Цудоўня” запрашаюць на сустрэчу з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам, падчас якой будуць прэзентаваныя выдавецкія праекты Году беларускага мыслення – Анталогія “Код прысутнасці” , зборнік “Цытуй сваё”, а таксама некаторыя ранейшыя выданні. Імпрэза адбудзецца ў межах адкдрыцця кніжнай лаўкі ў этна-краме “Цудоўня” (вул. В. Траецкая, 14), пачатак а 17.00.

Ад невялічкіх цытатаў беларускіх мысляроў, мастакоў, культурных і грамадскіх дзеячоў да грунтоўных тэкстаў самых розных жанраў і стыляў, што адлюстроўваюць інтэлектуальны пошук беларусаў за апошнія 15 год, – у суботу 19 лістапада разам з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам гарадзенцы будуць знаёміцца з аднымі з самых цікавых інтэлектуальных выдавецкіх праектаў 2016 году і разважаць пра сучаснае беларускае мысленне, яго стыль і адметнасць, герояў і знакавыя падзеі, асноўныя тэмы і праблемныя пытанні.  Разам з Анталогіяй беларускага мыслення “Код прысутнасці” і зборнікам “Цытуй сваё” на адкрыцці кніжнай лаўкі ў этна-краме “Цудоўня” будуць прадстаўленыя і ранейшыя кнігі – як ўласна аўтарскія выданні, так і плён супольнай даследчыцкай працы разам з калегамі з Агенцыі гуманітарных тэхналогій.

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі!

Увага! Усе прэзентаваныя выданні ў гэты дзень можна будзе набыць у краме па спецыяльным кошце, а таксама атрымаць аўтограф Уладзіміра Мацкевіча.

Аўтары самых цікавых пытанняў атрымаюць ад філосафа ў падарунак зборнік “Цытуй сваё”.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Girls Fuck Up Night у Варшаве

24.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Канцэрт хору «Канкордзія» ў Варшаве

27.06.2026 (19:15 - 21:00) Kościół Akademicki św. Anny (Krakowskie Przedmieście 68)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ