Сустрэча з фотамастаком Аляксеем Смыкам у Гомелі

22.04.2022 18:00 - 19:30 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае

22 красавіка філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на творчую сустрэчу з фотамастаком, добрым сябрам Веткаўскага музея Аляксеем Смыкам і гутарку пра «погляд праз фотааб’ектыў» на традыцыйную культуру.



Дата: 22 красавіка

Час: 18.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4а, Гомель

Навошта сучаснаму чалавеку патрэбен музей? Як увайсці ў гэтую прастору і перажываючы адзіноту, уласцівую сучаснасці, і зразумець, што за табой ёсць базіс? Як адчуць камунікацыю з самім сабой у полі традыцыі? Сучасныя спосабы папулярызацыі базавых каштоўнасцей, пабудова перспектыў праз аб’ектыў фотаапарата — даступныя і цікавыя прыёмы ад вядомага фотамастака.

Усе гэтыя пытанні і асабісты досвед уплыву традыцыі прагучаць у прасторы выставы. Спікер — Аляксей Смык, фотамастак і вельмі круты хлопец.


Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Вечар класічнай музыкі ў Мінску

22.05.2026 (20:00 - 22:00) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

DZIECIUKI ў Торуні

30.05.2026 (21:00 - 23:00) паб «Hipisówka» (Mikołaja Kopernika, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ