Сустрэча з Ганнай Янкутай у Лондане

13.09.2024 18:30 - 20:00 Скарынаўская бібліятэка (Лондан) Бясплатнае


 У пятніцу, 13 верасня, у Лондане адбудзецца сустрэча з пісьменніцай і перакладчыцай Ганнай Янкутай.






Дата: 13 верасня

Час: 18:30

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London




 Спадарыня Ганна распавядзе пра свае кніжныя праекты апошніх гадоў, перадусім пра раман «Час пустазелля», што пісаўся ў Варшаве вясной і летам 2022 года.

 Гэта раман пра спробы знайсці сябе ў новай рэальнасці пасля нападу Расіі на Украіну, пра валанцёрскую працу перакладчыцай на мяжы і ў гуманітарных пунктах, пра паездкі ў Беларусь і асэнсаванне сябе эмігранткай, пра суадносіны паміж гістарычным і геалагічным часам. 

Таксама спадарыня Ганна прадставіць (эка)паэтычны праект "Геалогія"/"Канстытуцыя«, спробу асэнсаваць беларускія падзеі 2020 года праз прызму галоўнага беларускага закону, які пастаянна парушаецца, а таксама супаставіць дзве з’явы — палітычную дыктатуру і дыктатуру антрапацэну. 

«Геалогія» і «Канстытуцыя» — гэта адна і тая ж кніга, якая па-рознаму была надрукаваная ў Беларусі і ў Польшчы.

 Таксама спадарыня Ганна раскажа пра свае пераклады замежных аўтараў (перадусім англамоўных: Дж. Остэн, Ч. Дыкенс, А.К. Дойл, К. Ісігура, С. Руні) на беларускую. 




Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Шпацыр «Музыка віленскіх паркаў» у Вільні

14.06.2026 (12:00 - 14:00) ля касцёла св. Ганны (Maironio g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ