“Сустрэча з Гедройцам” у Гомелі

30.03.2015 18:00 - 20:00 Грамадскі цэнтр (вул. Палеская, 52) Бясплатнае

30 сакавіка ў Гомелі ў грамадскім цэнтры (вул. Палеская, 52) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча пры інфармацыйнай падтрымцы ГМКГА “Талака” ладзіць трэцюю з серыі “Сустрэч з Гедройцам”. Да чытачоў прыедуць Павел Касцюкевіч і Ігар Бабкоў, а вядоўцам імпрэзы будзе Андрэй Хадановіч.

Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладчык, лаўрэат прэміі Ежы Гедройца 2014 года за раман “Хвілінка” – упершыню прэзентуе ў родным горадзе сваю прозу.

Павел Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, першы лаўрэат прэміі Ежы Гедройца прадставіць чытачам кнігі апавяданняў “Душпастырскія спатканні для дачнікаў” і “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”.

У межах сустрэчы адбудуцца аўтарскія чытанні.

Арганізатары прэміі Ежы Гедройца лічаць важным прадставіць прызёраў і пераможцаў прэміі не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах, а таксама за межамі краіны.

Пачатак імпрэзы а 18.00.

 
pen-centre.by


Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Ксішы Ангелавай «Беларускі Мартыралог» у Эдынбургу

26.01.2026 17:00 - 16.02.2026 18:00 Епіскапальны сабор Святой Марыі, (Palmerston Pl)

Каляды з Сержуком Доўгушавым у Маямі

18.02.2026 (16:00 - 18:00) 4600 Hillcrest Dr (4600 Hillcrest Dr)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ