Вебінар «Музей у хатніх умовах. Як адлічбаваць свае каштоўнасці»

25.06.2026 17:00 - 19:00 (Zoom) Бясплатнае
У чацвер, 25 чэрвеня, Беларуская музейная лабараторыя запрашае на анлайн-варкшоп «Музей у хатніх умовах. Як адлічбаваць свае каштоўнасці».

Часта самыя каштоўныя рэчы захоўваюцца ў хатніх архівах. Але час не шкадуе паперу, фотаплёнку і іншыя матэрыялы. Таму важна не толькі зберагаць іх фізічна, але і своечасова пераводзіць у лічбавы фармат.

  • Як правільна адлічбаваць сямейныя архівы?

  • Як арганізаваць захоўванне файлаў, каб яны не згубіліся праз гады?

Пра гэта і пагавораць.

Далучайцеся, каб навучыцца захоўваць сваю гісторыю для сябе, сваіх дзяцей і будучых пакаленняў беларусаў.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дата: 25 чэрвеня ў 17.00 (час варшаўскі, гэта 18.00 па Мінску і Вільні)


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ