Сустрэча з Ігарам Куліковым у Познані

01.03.2025 16:00 - 18:00 прастора «МУ» (Fredry 5/3a) Бясплатнае



У суботу, 1 сакавіка, у Познані адбудзецца сустрэча з паэтам і перакладчыкам Ігарам Куліковым.





Спадар Ігар прэзентуе сваю найноўшую кнігу вершаў «Бяс край», якая летась выйшла ў берлінскім выдавецтве «Hochroth Minsk».


Прагучаць вершы з будучай «урбаністычнай» кнігі «Горад N...» — пра Менск, Вільню, Варшавы ды іншыя знакавыя для паэта гарады, а таксама жменя перакладаў з даробку англа-амерыканскага паэта В. Х. Одэна.


Аматары творчасці Толкіна змогуць атрымаць аўтограф, бо спадар Ігар нядаўна скончыў працу над перакладам «Валадара Пярсцёнкаў», які выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч».


Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ