Сустрэча з Максімам Знакам у Вільні

20.07.2026 14:00 - 16:00 Варта Святла ля амбасады Беларусі (Mindaugo g. 13) Бясплатнае
У панядзелак, 20 ліпеня, у Вільні адбудзецца сустрэча з юрыстам, пісьменнікам, былым палітвязнем Максімам Знакам ля Варты Святла.

Спадар Максім прыйдзе, каб асабіста зняць плакат са сваім партрэтам, які ўжо некалькі гадоў вісіць на сцяне насупраць амбасады і заклікае да яго вызвалення.

Гэты плакат быў сімвалам надзеі і салідарнасці ў той час, калі спадар Максім знаходзіўся за кратамі. Сёння ён зможа зняць яго ўжо як вольны чалавек.

Прыходзьце далучыцца да гэтага кранальнага моманту.

Таксама на Варту Святла прыйдуць сябры спадара Максіма з Літоўскай калегіі адвакатаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і ўсе, хто на працягу гэтых гадоў падтрымліваў беларускіх палітычных зняволеных.



Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Імпрэза «Таямніцы Грунвальда» ў Гродне

25.07.2026 (15:00 - 17:00) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ