Сустрэча з Настай Лойка ва Уроцлаве

20.07.2026 19:00 - 21:00 сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54)) Бясплатнае
У панядзелак, 20 ліпеня, ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з праваабаронцай, былой палітзняволенай Настай Лойка.

Да затрымання спадарыня Наста працавала ў ПЦ «Вясна» і Human Constanta, у 2022 годзе атрымала прэмію «Праваабаронца года».

Правяла ў месцах зняволення амаль тры з паловай гады і ў сакавіку гэтага года была вызвалена і выслана за мяжу пасля чарговага візіту Джона Коўла ў Беларусь.

На сустрэчы спадарыня Наста распавядзе:

  • ці працуюць правы чалавека ў месцах няволі;

  • як пра правы чалавека не хацелі слухаць на ЦІПе;

  • якія прафесійныя высновы зрабіла;

  • чалавечыя назіранні і высновы;

  • што яе падтрымлівала;

  • планы на будучыню (пра турэмную рэформу і іншае).

Прыходзьце з пытаннечкамі!

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спас у Суле

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

«Баль вяргіняў» у Залессі

22.08.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ