Сустрэча з пісьменніцай Святланай Курс у Беластоку

27.01.2024 17:00 - 19:00 беларускі хаб «Новая Зямля» (ul. Wyszyńskiego 6a) Бясплатнае
 

У суботу, 27 студзеня, у Беластоку адбудзецца творчая сустрэча з пісьменніцай Святланай Курс, якую вы дакладна ведаеце як Еву Вежнавец, аўтарку кнігі «Па што ідзеш, воўча?».




Дата: 27 студзеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток 


У прыязнай атмасферы за кубачкам гарбаты вы пазнаёміцеся са спадарыняй Святланай, пагутарыце, задасьцё пытаннечкі і, канешне, атрымаеце аўтограф. 


Прыносьце, калі жадаеце, смачнюшкі да кавы ці гарбаты. 


На сустрэчы можна будзе і набыць кнігу «Па што ідзеш, воўча?»


 Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Танцавальная вечарына ў Кракаве

20.04.2026 (20:30 - 22:30) Прастора (Мікалайская 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ