Сустрэча з польскай пісьменніцай Даротай Маслоўскай

13.10.2018 19:00 - 19:00 Лаборатория социального татра ECLAB (ул. Куйбышева, 22) Уваход вольны

13 кастрычніка пройдзе творчая сустрэча з адной з найбольш папулярных польскіх пісьменніц – Даротай Маслоўскай. Падчас меропрыемства мы пагаворым пра феномен новага тэатра ў Польшчы, аб ролі драматурга ў сучасным тэатральным працэсе, аб літаратуры і яе ўплыў на грамадска-палітычныя працэсы і многім іншым.

Драматурга сучаснай Польшчы Дароту Маслоўскую называюць “аўтарам бэстсэлераў, якія апісваюць новую польскую рэальнасць 2000-х”. Яе першы раман «Польска-руская вайна пад бела-чырвоным сьцягам» (2002) стаў адным з самых гучных літаратурных дэбютаў у Польшчы. Яе п’есы «Двое бедных румынаў будуць размаўляць па-польску» і «У нас усё добра» перакладзены на шматлікія мовы і пастаўлены ў многіх тэатрах свету. У 2013 годзе на форуме «ТЭАРТ» мінская публіка мела магчымасць убачыць спектакль» у нас усё добра ” вядучага польскага рэжысёра Гжэгажа Яжыны.

Польшча мовай танца: харэаграфічныя спектаклі на форуме «ТЭАРТ»

Сустрэча праходзіць пры падтрымцы Інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве, а таксама пры партнёрстве Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Падрабязнасці і рэгістрацыя тут.


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Света Бень і Галя Чыкіс у Вільні

12.06.2026 20:30 - 13.06.2026 02:00 (Pylimo g. 4A)

Арцём Невыважук у Кракаве

13.06.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ