Сустрэча з Руфінай Базлавай на Кніжным кірмашы ў Вільні

26.02.2022 17:00 - 18:00 LITEXPO (Laisvės pr. 5) Бясплатнае

26 лютага на Кніжным кірмашы ў Вільні адбудзецца дыскуся «Вышыўка як салідарнасць і спосаб напісання гісторыі». Удзел у ёй возьме мастачка Руфіна Базлава, вядомая сваімі вышыванкамі, якія расказваюць гісторыю беларускіх пратэстаў.



Дата: 26 лютага

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Форум, зала 3, LITEXPO, Laisvės pr. 5, Вільня

Удзельнікі дыскусіі абмяркуюць:

— Як традыцыйная вышыўка крыжыкам стала штогоднікам беларускага пратэстнага руху?

— Ці выходзіць вышыўка як форма салідарнасці па-за фізічныя і ментальныя межы?

— Як мастакі пераасэнсоўваюць у сваіх вобразах канфлікт, гвалт і межы чалавечнасці?

Пра гэта раскажуць беларуская мастачка Руфіна Базлава і літоўскія мастачкі Severija Inčirauskaitė-Kriaunevičienė, Dileta Deikė i Jelena Škulis.

Мадэратарам гутаркі стане мастацтвазнаўца Laima Kreivytė.

А 18-й гадзіне ў зале 4 адбудзецца аўтограф-сесія Руфіны Базлавай.


Вам можа быць цікава

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ