Сустрэча з Вольгай Бубіч у Вільні

22.07.2024 18:30 - 20:00 Віленскі беларускі музей (Vilniaus, 20) Бясплатнае
 

У панядзелак, 22 ліпеня, у Віленскім беларускім музеі адбудзецца творчая сустрэча з Вольгай Бубіч.







Дата: 22 ліпеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музей, Vilniaus, 20, Вільня 




Два гады таму, у 2022-м, Вольга Бубіч прэзентавала ў Цэнтры беларускай супольнасці й культуры сваю другую фотакнігу «Мастацтва (не) памятаць». 

Праект з таго часу працягвае развівацца і жыць у самых розных формах: ад лекцый і варкшопаў у ЗША, Нямеччыне, Грузіі і Ганконгу да эксперыментальнага аўдыёвізуальнага перфомансу, які штутгарцкі калектыў Neue Vocalsolisten зараз выконвае ў еўрапейскіх тэатрах. 


Спадарыня Вольга раскажа пра новыя напрамкі свайго даследавання траўматычнага мінулага Другой сусветнай вайны, прадстаўленага ў мемарыялах на месцах былых канцэнтрацыйных лагераў у Нямеччыне, Польшчы, Аўстрыі, Італіі і Чарнагорыі, і ролі прыроды як «суб’екта» калектыўнай памяці. 




Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Ягор Забелаў у Вене

17.03.2026 (19:30 - 21:30) Sargfabrik (Goldschlagstraße 169)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ