Пракуратура Польшчы прызначыла дадатковую экспертызу па справе аб смерці Мікіты Мелказёрава

Пракуратура Польшчы прызначыла дадатковую экспертызу па справе аб смерці журналіста і аўтара праекту «Жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава, піша mediazonaby.com.

Mikita Miełkazioraŭ Мікіта Мелказёраў

«Пракуратура Польшчы працягвае займацца расследаваннем справы аб смерці Мікіты. Каб устанавіць канчатковую прычыну смерці, яго біялагічныя матэрыялы адправілі на дадатковыя экспертызы. Плануецца, што працэс зойме ад чатырох да васьмі месяцаў. На жаль, паскорыць яго ніяк нельга», — распавяла ўдава Ліна Цапава.

Мікіта Мелказёраў памёр у Варшаве 21 снежня 2025 года. Прычына смерці пакуль невядомая. Яму было 37 гадоў.