Сустрэча з вольнымі спартоўцамі ў Варшаве

08.10.2022 15:00 - 17:00 Музей вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) Бясплатнае

8 кастрычніка ў Музеі Вольнай Беларусі — сустрэча з вольнымі беларускімі спартоўцамі.



Дата: 8 кастрычніка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Музей вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11, Варшава


Абмяркуюць ролю спорту ў сучасным свеце — а яшчэ тое, што «горш за спорт па-за палітыкай — толькі спартоўцы-палітыкі».

Гаворка пойдзе пра стасункі спорту і палітыкі, прынцыпы функцыянавання сучаснага спорту і ролю спартоўца ў грамадзянскай супольнасці.

Таксама падыскутуюць пра ўнікальнасць беларускага спартовага супраціву і яго ўнёсак ў барацьбу за незалежнасць Беларусі.

Удзел бяруць:

 Іван Ганін, пераможца Кубка свету і срэбны прызёр чэмпіянату свету па кікбоксінгу;


Сцяпан Папоў, чэмпіён свету і Еўропы па самба, уладальнік дыплома Fair play;

Міхаіл Залеўскі, прадстаўнік BSSF і экс-генеральны дырэктар ФК БАТЭ.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ