Сустрэча з выдавецтвам «Пфляўмбаўм» у Вільні

08.05.2025 18:00 - 20:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае



У чацвер, 8 траўня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адбудзецца сустрэча з выдавецтвам «Пфляўмбаўм» і пісьменніцай Анкай Упалай.






Галоўная рэдактарка Алена Казлова і дырэктарка Нэрынга Левансявічутэ раскажуць пра гісторыю і працу беларускага выдавецтва, якое працуе ў выгнанні ў Літве, а таксама пра кніжныя навінкі, якімі яно радуе чытачак і чытачоў.

У другой частцы імпрэзы пройдзе прэзентацыя кнігі «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» і аўтограф-сэсія пісьменніцы Анкі Упалы (Алена Казлова), якая раскажа пра сваю найноўшую аповесць, якую можна чытаць як працяг папярэдняга рамана Анкі Упалы «На заснежаны востраў» або як асобную кнігу.


Мадэраваць сустрэчу будзе пісьменнік, перакладчык і знаўца літаратуры Уладзіслаў Гарбацкі.

Напрыканцы можна будзе задаваць пытанні і купіць кнігі выдавецтва «Пфляўмбаўм». Таксама наведнікаў чакаюць пачастункі ад выдавецтва!


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ