Сустрэча з Янкам Запруднікам – 28 чэрвеня ў Мінску

28.06.2016 18:00 - 19:00 Мінская абласная бібліятэка імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) Уваход вольны

Сустрэча з адным з самых вядомых дзеячаў беларускай дыяспары, доктарам Янкам Запруднікам, адбудзецца ў аўторак, 28 чэрвеня, у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4).

Нагода для сустрэчы – прыезд сп. Янкі на Радзіму напярэдадні яго 90-годдзя і прэзентацыя кнігі “Кантакты”, што нядаўна ўбачыла свет у серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”.

Выданне заснаванае на лістах, што пісалі беларусы з метраполіі Янку Запрудніку, і з’яўляецца своеасаблівым працягам выдадзенай у мінулым годзе кнігі Янкі Запрудніка “Па гарачых сьлядах мінуўшчыны. Лісты 1952-1959 гг.”.

vokladka_Janka Zaprudnik

Вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, якія займаліся ўкладаннем “Кантактаў”, працавалі з тым самым архівам, толькі з іншага ракурсу: іх мэтай было паказаць, як і дзеля чаго беларусы з метраполіі наладжвалі кантакты з беларусамі замежжа.

Апроч галоўнага героя кнігі – доктара Янкі Запрудніка – выступяць:

Ганна Запартыка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва;

Радзім Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі;

Адам Мальдзіс, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук;

Лідзія Савік, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;

Уладзімір Арлоў, гісторык, пісьменнік.

Валеры Герасімаў, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі, намеснік старшыні Рады “Бацькаўшчыны”

Мадэратар сустрэчы — Наталля Гардзіенка, кандыдат гістарычных навук.

Падчас  імпрэзы адбудзецца ўрачыстае ўганараванне пераможцаў конкурсу працаў пра беларускае замежжа, які ладзіўся Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” да свайго 25-гадовага юбілею.

Пачатак імпрэзы 28 чэрвеня ў 18:00.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Вам можа быць цікава

Фестываль духоўнай музыкі «У гонар Святой Цэцыліі» у Мінску

01.10.2025 19:30 - 28.10.2025 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава Аляксандра Падалінскага «У пошуку» ў Віцебску

03.10.2025 17:00 - 02.11.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Гутаркі пра белліт у Варшаве

17.10.2025 (19:30 - 21:00) бібліятэка МДМ (Marszałkowska 55/73)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ