Сустрэча «Жанчыны разам» у Варшаве

13.07.2022 18:00 - 20:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае

13 ліпеня беларусак Варшавы — ды не толькі Варшавы — шчыра запрашаюць на другую інтэграцыйна-псіхалагічную сустрэчу для жанчын.



Дата: 13 ліпеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава 

Гэтым разам тэма сустрэчы — «Віна і сорам». Ці можна адчуваць віну за тое, што не зрабіла? Удзельніцы будуць даследаваць таксічныя эмоцыі віны і сораму, вучыцца іх аддзяляць адну ад адной і ад таксічных перажыванняў.


Кожная сустрэча — гэта знаёмства з сабой і з выдатнымі жанчынамі, удзельніцамі сустрэч. Псіхатэрапеўтка і мадэратарка сустрэчаў Марта Скугарава і інструктарка ёгі Кацярына Кузіна забяспечаць далікатную і бяспечную атмасферу, падрыхтуюць практыкаванні і правядуць паненак праз працэс эмацыйнай дэтаксікацыі.


Удзел бясплатны, але ж не забудзьцеся зарэгістравацца па спасылцы!




Вам можа быць цікава

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Гранд кірмаш у Нясвіжы

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 20:00 палац Радзівілаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ