Сустрэчы, прысвечаныя асобе і творчасці беларускага класіка Якуба Коласа, у Вільні

12.08.2024 - 13.08.2024 18:00 - 21:00 (Vilniaus, 20) Бясплатнае

Віленскі Цэнтр беларускай культуры і супольнасці запрашае на 2 сустрэчы, прысвечаныя асобе і творчасці беларускага класіка Якуба Коласа. 


Дата: 12 і 13 жніўня

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Vilniaus, 20 (Вільня)

12 жніўня лекцыю «Вядомы і невядомы Колас: псеўданімы, вайна і ненапісаны твор» прачытае коласазнаўца і музеязнаўца Алесь Крыжэвіч. Гаворка пойдзе пра малавядомыя факты з жыцця і творчасці класіка.

13 жніўня, у Дзень памяці Якуба Коласа, арганізатары прапануюць вечарыну, альтэрнатыўную ўскладанню кветак да помнікаў. У праграме: прагляд дакументальнай стужкі «Народны паэт» (1952), расповед Алеся Крыжэвіча пра месцы літоўскай сталіцы звязаныя з жыццём Якуба Коласа і адлюстраваныя ў яго творах. Будзе закранутая таксама тэма першых кніг Коласа, што выходзілі ў Вільні.

Падчас кожнай з сустрэч запланаваная гутарка з аўдыторыяй, у прыватнасці, можна будзе паразважаць пра тое, ці з’яўляецца Колас выключна савецікм паэтам, а можа — яго творы, нават напісаны пад пільным наглядам цэнзараў, хаваюць глыбокія і змястоўныя алегорыі на лёс беларусаў.

Прыходзьце!


Вам можа быць цікава

Святочны фем-стэндап у Вільні (18+)

08.03.2026 (19:30 - 21:30) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Гуканне вясны ў Брэсце

13.03.2026 (14:00 - 16:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Iva Sativa ў Батумі

28.03.2026 (21:00 - 23:00) Circus Arena (23 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ