SVETA BEN / CHIKISS / MUSTELIDE ў Берліне

22.11.2024 20:00 - 22:00 PANDA platforma (Knaackstraße 97) ад 20 еўра
 


У пятніцу, 22 лістапада, у PANDA platforma адбудзецца фэст PANDAwomen 2024.






Дата: 22 лістапада

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: PANDA platforma, Knaackstraße 97, Берлін 




Удзел бяруць Света Бень і Галя Чыкіс, а таксама спявачка MUSTELIDE. 



Пранізлівасць тэкстаў, абвостранае пачуццё прыгожага ў музыцы, чула пабудаваная драматургія, разнастайная гама эмоцый — ад адчайных разважанняў аб тым, што адбываецца ў свеце і ў душы да іскрыстай радасці і непераможнага пачуцця надзеі, якой прысвечаны многія песні — усё аказвае на слухача тэрапеўтычны эфект. 


То прыходзьце па тэрапію! 




Квіткі коштам 20 еўра можна набыць па спасылцы. На ўваходзе будзе 25 еўра.






Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ