Свята-конкурс ”Бярозаўская сербіянка-2017”

30.07.2017 12:00 - 12:00 Аграсядзіба “Шчодры заяц” (Вёска Селаўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) Бясплатнае

Свята-конкурс ”Бярозаўская сербіянка-2017” з удзелам фальклёрных калектываў Брэсцкай вобласці пройдзе 30-га ліпеня на аграсядзібе “Шчодры заяц” у вёсцы Селаўшчына, Бярозаўскага раёна. Пачатак а 12-й гадзіне.

Палеская прыпеўка – “сербіянка” – унікальная з’ява ў беларускай палескай вуснай вершаванай, музычнай і танцавальнай культуры. Чатырохрадковая прыпеўка і танец выконваецца пад гармонік под сваеасаблівую мелодыю. А спяваецца сербіянка на мілагучным заходне-палескім дыялекце – сумесі украінскай, польскай і беларускай моваў. Сербіянка была неад’емнай часткай святкавання народзінаў, вяселляў, провадаў у армію, мясцовых сьвятаў. Да 80-х гадоў 20-га стагоддзя Сербіянка мела шырокі распаўсюд на Палессі, а таксама ў некаторыхрэгіёнах Украіны і Польшчы.

Алена Аўтушка (Жуковіч), уражэнка вёскі Альшэва Бярозаўскага раёна, разам з сястрой Марыяй, у 2011 годзе прапанавалі арганізаваць фестываль сербіянкі. Іх ідэю падтрымала супрацоўніца аддзела культуры Бярозаўскага выканкама Галіна Міхневіч – аматарка і выканаўца сербіянкі.

“Бярозаўская сербіянка – 2017” – свята палескай прыпеўкі ў гэтым годзе адбудзецца ўжо шосты раз. Да свята далучыліся аматары з Івацэвіцкага, Кобрынскага, Ляхавіцкага і іншых раёнаў Брэсцкай вобласці.


Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ