Свята музыкі і паэзіі сезону на Коласавай сядзібе «Ласток»

07.10.2023 12:30 - 17:00 сядзіба «Ласток» (Стаўбцоўшчына) трансфер 20 рублёў

У суботу, 7 кастрычніка, на мемарыяльнай сядзібе «Ласток», што на Стаўбцоўшчыне, закрываюць турыстычны сезон святам музыкі і паэзіі.



Дата: 7 кастрычніка

Час: 12.30

Месца: сядзіба «Ласток», Стаўбцоўшчына 


Ласток, або Сухошчына — трэцяе месца жыхарства бацькоў Якуба Коласа. Сюды Міхаіл Міцкевіч перабраўся з Мікалаеўскай лясной каморы 1 лістапада 1885 года і жыў да красавіка 1890 года. Хата і гумно, пабудаваныя ў 1885 годзе, захаваліся тут да нашых дзён. 

Скарыстайце файную нагоду атрымаць асалоду ад сузірання найпрыгажэйшай поры года на леснічоўцы Ласток, адзінай з аўтэнтычных лясніцкіх камор, што захавалася да нашай пары, мясціна, дзе прайшлі дзіцячыя гады Якуба Коласа. 

Атрымаць асалоду дапамогуць творчыя калектывы Стаўбцоўшчыны, аўтарская экскурсія па сядзібе, майстар-класы і забаўлянкі ад музейных супрацоўнікаў і, канешне, чароўныя Ластоцкія краявіды.


Музей Якуба Коласа ладзіць трансфер з Мінска. Ад’езд — ад музея Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) у 12.30. 

Кошт трансферу — 20 рублёў. Запісвайцеся па па тэлефоне 8 (017) 270 17 02.




Вам можа быць цікава

Выстава пісанак «Знакі жыцця» ў Заслаўі

10.04.2025 11:00 - 01.06.2025 17:00 Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д.13)

Беларускія спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

08.05.2025 18:00 - 09.05.2025 20:00 сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Майстар-клас па вырабе лялькі-падарожніцы ў Гомелі

10.05.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Перформанс «Клішэ» ў Мінску

11.05.2025 (15:00 - 17:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ