Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

30.07.2022 15:00 - 18:00 фальварак Ракуцёўшчына (Мінская вобл.) Бясплатнае

30 ліпеня ў фальварку Ракуцёўшчына адбудзецца свята паэзіі і песні ў гонар Максіма Багдановіча.



Дата: 30 ліпеня

Час: з 15.00 да 18.00

Месца: фальварак Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.


У праграме:

сустрэчы з беларускай паэзіяй і мастацтвам;

выступы гуртоў;

творчыя заданні, інтэрактывы і квэсты;

займальныя лекцыі і майстар-класы;

гульні для дзяцей і дарослых ды іншыя цікавосткі.


Наведвальнікі адчуюць атмасферу старасвецкага фальварка, пройдуць сцяжынкамі Максіма Багдановіча, атрымаюць асалоду ад лета і зловяць натхненне на добрыя справы.


Уваход вольны!


Як даехаць:

трансфер Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск, арганізаваны музеем Багдановіча (кошт — 20 руб., браніраванне месцаў па тэл. +375 (17) 363-07-61);

электравік Мінск-Маладзечна — да станцыі Уша;

маршрутка Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна — да в. Краснае (прыпынак каля танка);

уласнае аўто — да в. Ракуцёўшчына (GPS-каардынаты 54.256914, 27.094609).







Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ